5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са святам Вялікадня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Яно ўвасабляе трыумф жыцця над смерцю, перамогу дабра над злом, пакорлівасці і самаахвярнасці над усёдазволенасцю і эгаізмам. Святло велікодных дзён нагадвае нам пра вечныя евангельскія ідэалы даравання і спагады, любові і клопату пра бліжніх", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што разам са Святым Хрыстовым Уваскрэсеннем адраджаецца і прачынаецца вясна, сэрцы вернікаў напаўняюцца гармоніяй і спакоем. "Сёння гучанне званоў Праваслаўнай Царквы сімвалізуе трыумф на нашай зямлі сапраўдных каштоўнасцей хрысціянства, якія збліжаюць пакаленні, выступаюць асновай адзінства беларускага народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас са святам Вялікадня.
Яно ўвасабляе трыумф жыцця над смерцю, перамогу дабра над злом, пакорлівасці і самаахвярнасці над усёдазволенасцю і эгаізмам. Святло велікодных дзён нагадвае нам пра вечныя евангельскія ідэалы даравання і спагады, любові і клопату пра бліжніх.
Разам са Святым Хрыстовым Уваскрэсеннем адраджаецца і прачынаецца вясна, сэрцы вернікаў напаўняюцца гармоніяй і спакоем. Сёння гучанне званоў Праваслаўнай Царквы сімвалізуе трыумф на нашай зямлі сапраўдных каштоўнасцей хрысціянства, якія збліжаюць пакаленні, выступаюць асновай адзінства беларускага народа.
Няхай Божая благадаць увойдзе ў вашы душы і сагрэе цеплынёй дамы, а сямейныя сустрэчы падораць шчасце і радасць.
Жадаю вам міру, згоды і моцнага здароўя.
Аляксандр Лукашэнка,
5 мая 2024 года.