"Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі - фарміраванню асобы дзіцяці. Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
"Сёння ўсе вы - выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, - перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў педагогам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Педагагічным работнікам
Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі - фарміраванню асобы дзіцяці.
Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны.
Сёння ўсе вы - выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, - перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці.
Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей.
У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Аляксандр Лукашэнка.