12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год. Аб гэтым сёння журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі важна, што мы працуем, не прывязваючыся строга да тэрмінаў правядзення і ВДС, і пасяджэння Савета міністраў. Ідзём па парадку дня і ўсе пытанні, якія можна вырашыць ужо цяпер у рабочым парадку, вырашаем. Адно з асноўных пытанняў на парадку дня Вышэйшага дзяржаўнага савета - прыняцце бюджэту за 2018 год. Каб нам не тармазіць бюджэтны працэс, мы ўжо ўсе ўзгадненні правялі. І цяпер Аляксандр Рыгоравіч мне сказаў, што ён падпісаў ужо бюджэт. Таму мы можам працаваць спакойна ўжо з прынятым на 2018 год бюджэтам", - заявіў Рыгор Рапота.
Ён удакладніў, што адпаведнае пытанне ўжо не будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца пасяджэнні. "ВДС будзе проста праінфармаваны, што гэта пытанне вырашана ў рабочым парадку", - сказаў дзяржсакратар СД.
Тым не менш Вышэйшаму дзяржсавету трэба будзе разгледзець адно бюджэтнае пытанне. "Яно дзяжурнае. Неабходна зацвердзіць вынікі выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2017 год. З гэтым мы не спяшаемся. Таму няма неабходнасці рабіць гэта ў рабочым парадку", - расказаў Рыгор Рапота.