7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са святам Раства Хрыстовага. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У гэты цудоўны час, калі сэрцы мільёнаў вернікаў сагрэты чараўніцтвам аднаго з самых светлых хрысціянскіх свят, мы адчуваем адзінства з усім праваслаўным светам, напаўняемся асаблівым пачуццём прыналежнасці да вялікага таінства і даказваем сваю веру добрымі справамі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для беларусаў галоўныя хрысціянскія каштоўнасці - шчырая любоў да бліжняга, мудрасць, адкрытасць, міласэрнасць - былі і застаюцца сапраўднай пуцяводнай зоркай. "Ведаючы не па чутках цану міру і згодзе, дружбе і добрасуседству, мы заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі ў цяжкай сітуацыі і падзяліць радасныя моманты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Няхай ззянне Раства азорыць шчасцем кожную сям'ю, умацуе дамашні ачаг, напоўніць яго непаўторнай атмасферай узаемаразумення і цяпла", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са святам Раства Хрыстовага.
У гэты цудоўны час, калі сэрцы мільёнаў вернікаў сагрэты чараўніцтвам аднаго з самых светлых хрысціянскіх свят, мы адчуваем адзінства з усім праваслаўным светам, напаўняемся асаблівым пачуццём прыналежнасці да вялікага таінства і даказваем сваю веру добрымі справамі. Для беларусаў галоўныя хрысціянскія каштоўнасці - шчырая любоў да бліжняга, мудрасць, адкрытасць, міласэрнасць - былі і застаюцца сапраўднай пуцяводнай зоркай. Ведаючы не па чутках цану міру і згодзе, дружбе і добрасуседству, мы заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі ў цяжкай сітуацыі і падзяліць радасныя моманты.
Няхай ззянне Раства азорыць шчасцем кожную сям'ю, умацуе дамашні ачаг, напоўніць яго непаўторнай атмасферай узаемаразумення і цяпла.
Аляксандр Лукашэнка