7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са светлым святам Раства Хрыстовага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вялікае таінства гэтых урачыстых калядных дзён прасякнута неспасціжнай глыбінёй і высокім сэнсам, і мы заўсёды з нецярплівасцю і радасцю чакаем гэтыя благадатныя цудоўныя імгненні, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як міласэрнасць і спагада, самаадданасць і цярплівасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята заўсёды сустракаюць пад гукі званоў у асяроддзі сям'і: "Дзелімся добрымі думкамі і пачуццямі з роднымі і блізкімі. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні".
"Няхай жаданае свята Раства ўвойдзе ва ўсе нашы дамы і прыўнясе ў жыццё кожнага беларуса радасць і шчасце. Міру, дабра, здароўя вам і вашым блізкім", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую са светлым святам Раства Хрыстовага!
Вялікае таінства гэтых урачыстых калядных дзён прасякнута неспасціжнай глыбінёй і высокім сэнсам, і мы заўсёды з нецярплівасцю і радасцю чакаем гэтыя благадатныя цудоўныя імгненні, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як міласэрнасць і спагада, самаадданасць і цярплівасць.
Гэта свята мы заўсёды сустракаем пад гукі званоў у асяроддзі сям'і. Дзелімся добрымі думкамі і пачуццямі з роднымі і блізкімі. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Няхай жаданае свята Раства ўвойдзе ва ўсе нашы дамы і прыўнясе ў жыццё кожнага беларуса радасць і шчасце. Міру, дабра, здароўя вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка