6 кастрычніка, Самарканд /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы, рухаючыся па маршруце Ісламабад - Мінск, прызямліўся ў аэрапорце Самарканда, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэў выконваючы абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, прэм'ер-міністр краіны Шаўкат Мірзіяеў.
Кіраўнік дзяржавы наведаў могілкі "Хазрат Хізр", размешчаныя побач з мемарыяльным комплексам Шахі Зінда, і ўсклаў кветкі на магілу Іслама Карымава. Затым прысутныя ўшанавалі памяць першага Прэзідэнта Узбекістана мінутай маўчання.
Шаўкат Мірзіяеў расказаў Прэзідэнту Беларусі аб гісторыі могілак "Хазрат Хізр" і мемарыяльнага комплексу. Затым Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Палац форумаў, дзе ўсклаў вянок да фатаграфіі Іслама Карымава.
Тут жа кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з удавой Таццянай Карымавай і выказаў ёй свае спачуванні.