6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў суайчыннікам віншаванне з Днём Вялікага Кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта гістарычная падзея збылася пад знакам важнейшых агульначалавечых каштоўнасцей - нацыянальнага адраджэння народаў і сацыяльнай роўнасці людзей", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў той час Беларусь упершыню з'явілася на карце свету як палітычны суб'ект, а беларусы зрабілі рашучы крок да афармлення суверэннай нацыі - народа з багатымі традыцыямі, высокай культурай і законным правам на дзяржаўнасць. "Правам, якое нашы бацькі і дзяды гераічна адстойвалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння мы прадаўжаем яго абараняць, пераадолеўшы геапалітычны раскол 1990-х, вытрымаўшы эканамічныя крызісы, адбіваючы выклікі агрэсіўнага знешняга націску, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, што наша сіла ў гістарычным вопыце, які навучыў беларусаў берагчы свае галоўныя дасягненні: бяспеку, мір і згоду ў грамадстве".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім грамадзянам краіны мудрасці, узаемаразумення і беражлівага стаўлення да мінулага, якое падарыла нам будучыню!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Вялікага Кастрычніка.
Гэта гістарычная падзея збылася пад знакам важнейшых агульначалавечых каштоўнасцей - нацыянальнага адраджэння народаў і сацыяльнай роўнасці людзей.
Упершыню наша краіна з'явілася на карце свету як палітычны суб'ект, а беларусы зрабілі рашучы крок да афармлення суверэннай нацыі - народа з багатымі традыцыямі, высокай культурай і законным правам на дзяржаўнасць. Правам, якое нашы бацькі і дзяды гераічна адстойвалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння мы прадаўжаем яго абараняць, пераадолеўшы геапалітычны раскол 1990-х, вытрымаўшы эканамічныя крызісы, адбіваючы выклікі агрэсіўнага знешняга націску.
Упэўнены, што наша сіла ў гістарычным вопыце, які навучыў беларусаў берагчы свае галоўныя дасягненні: бяспеку, мір і згоду ў грамадстве.
У гэты памятны дзень жадаю ўсім грамадзянам нашай роднай Беларусі мудрасці, узаемаразумення і беражлівага стаўлення да мінулага, якое падарыла нам будучыню!
Аляксандр Лукашэнка.