11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.
На прэзідэнцкім борце ў Маскву накіравалася і першы касманаўт у гісторыі суверэннай Беларусі Марына Васілеўская, якой прысвоена званне Героя Беларусі.
Вечарам 11 красавіка ў Маскве адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы.
12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Кіраўнікі дзяржаў падвядуць вынікі праведзенай місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты сустрэнуцца з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.