14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку серыі тэрактаў у Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беспрэцэдэнтная па маштабах атака тэрарыстаў адбылася ў пятніцу позна ўвечары ў Парыжы: захоп заложнікаў у канцэртнай зале, стральба ў некалькіх акругах, серыя выбухаў каля стадыёна, на якім ішоў матч паміж зборнымі Францыі і Германіі. Дакладная колькасць ахвяр тэрактаў пакуль невядома, але размова ідзе больш чым аб сотні чалавек.