14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за чвэрць стагоддзя форум стаў важнай пляцоўкай міждзяржаўнага супрацоўніцтва, дзе дэманструюцца апошнія дасягненні ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
"Беларусь валодае высокім інавацыйным патэнцыялам і па праву лічыцца ІТ-краінай, якая найбольш дынамічна развіваецца ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы ажыццяўляем прагрэсіўныя ідэі і рашэнні, актыўна далучаючы моладзь да будаўніцтва нашай лічбавай будучыні", - гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што форум надасць імпульс пашырэнню ўзаемадзеяння і партнёрскіх сувязей у галіне, будзе садзейнічаць развіццю і ўкараненню перадавых тэхналогій.