24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр
Лукашэнка накіраваў прывітанне членам беларускай дэлегацыі на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў горадзе Пхёнчхан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара."У нялёгкай барацьбе вы заваявалі ганаровае права прадстаўляць Беларусь на галоўным старце чатырохгоддзя -
XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў горадзе Пхёнчхан. Уся краіна з заміраннем сэрца будзе сачыць за вашымі выступленнямі, радавацца поспехам і суперажываць", - гаворыцца ў прывітанні."Перакананы, што ў Паўднёвай Карэі вы зробіце ўсё магчымае для перамогі. Ва ўмовах абвостранай канкурэнцыі гэта няпростая задача. Тым больш каштоўнымі будуць вашы алімпійскія дасягненні, якія стануць лепшым укладам у выхаванне моцнай, здаровай нацыі, умацаванне аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне і прыкладам для падрастаючага пакалення", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам беларускай дэлегацыі ўдачы, моцнага здароўя і перамог на славу Радзімы.