5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У развіцці адносін Беларусі і Пакістана работа парламентаў дзвюх дзяржаў займае асаблівае месца. Гэта было адзначана 5 кастрычніка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Садзікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На сустрэчы было адзначана, што пытанні развіцця двухбаковых адносін паміж краінамі не трэба аддаваць толькі на водкуп урадам. "Тое, што могуць і павінны парламенты, ніколі не зробяць урады, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Работа і супрацоўніцтва парламентаў - гэта вышэйшая ступень народнай дыпламатыі".
У сваю чаргу Сардар Садзік звярнуў увагу, што Беларусь і Пакістан рэгулярна абменьваюцца візітамі на розных узроўнях. Так, у бліжэйшы час спікер Нацыянальнай асамблеі мае намер запрасіць у сваю краіну кіраўніцтва беларускага парламента.