4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады існавання кінафестываль "Лістапад" стаў аўтарытэтным форумам, які садзейнічае культурнаму ўзаемаўзбагачэнню і папулярызацыі лепшых дасягненняў беларускага і замежнага кінематографа. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам і гасцям XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Па добрай традыцыі штогод у лістападзе сталіца Беларусі прымае вядомых рэжысёраў, раскрывае гледачу багатую палітру мастацкіх і дакументальных фільмаў з усяго свету. Прадстаўленыя тут работы ўжо атрымалі высокую ацэнку прафесіяналаў і знатакоў кінамастацтва. Цяперашні фестываль праходзіць у Год культуры, калі асаблівая ўвага дзяржавы прыцягнута да падтрымкі творчых ініцыятыў дзеячаў мастацтва і пошуку перспектыўных маладзёжных праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што арганізатары парадуюць насычанай і разнастайнай праграмай. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў усім удзельнікам і гасцям ХХIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" яркіх уражанняў, натхнення і цікавых сустрэч.