29 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Уступленне Беларусі ў СГА не павінна стаць самамэтай. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб узаемадзеянні з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З аднаго боку, відавочна, што не інтэгравацца ў сусветную гандлёвую сістэму Беларусь дазволіць сабе не можа, паколькі наша эканоміка экспартна арыентаваная і ад умоў на знешнім рынку ў многім залежыць дабрабыт краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Але ўступленне ў СГА не павінна стаць для нас самамэтай. Захаванне нацыянальных інтарэсаў у ходзе перагавораў - ключавы прынцып", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуўся да прысутных на нарадзе з прапановай прывесці канкрэтныя аргументы як за, так і супраць далучэння Беларусі да СГА.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці змогуць беларускія вытворцы працаваць ва ўмовах СГА, гэта значыць, без большасці цяпер дзеючых мер нетарыфнага рэгулявання і дзяржпадтрымкі.
Акрамя таго, Прэзідэнта цікавіць, што дадаткова трэба зрабіць на ўзроўні ўрада для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы, калі краіна ўступае ў СГА.
Беларусь вядзе перагаворы з СГА ужо больш за паўтара дзясятка гадоў. "Напэўна, да гэтага часу трэба ўжо адказваць на ўсе пытанні", - дадаў беларускі лідар.