8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нашы нацыянальныя сімвалы ўвасабляюць суверэнітэт краіны, яе найбагацейшую гісторыю і традыцыі. Адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.
"Вечная каштоўнасць Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга праяўляецца ў самыя адказныя моманты жыцця грамадства, аб'ядноўваючы беларусаў, забяспечваючы сувязь і пераемнасць пакаленняў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ставячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну павагі бясцэнным заваёвам нашых продкаў, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права дастойна жыць і працаваць на сваёй зямлі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.