16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Асноўны закон, які з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, стаў фундаментам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, зацвердзіў прынцыпы канстытуцыйнага ладу, замацаваў правы, свабоды і абавязкі грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
"Апіраючыся на нормы Канстытуцыі, мы будуем сваю суверэнную сацыяльную прававую дзяржаву, якая забяспечвае грамадзянскі мір і стабільнасць", - адзначыў Прэзідэнт.
"Спакой і бяспека, адукацыя і здароўе нацыі, дастойны ўзровень жыцця і камфортныя ўмовы пражывання прызнаны нашымі прыярытэтнымі задачамі. Упэўнены, што дзякуючы адзінству і мудрасці народа мы здольны дасягнуць намечаных мэт", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.