30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву "Расія сёння". У якасці інтэрв'юера выступіў генеральны дырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
МІА "Расія сёння" аб'ядноўвае радыёвяшчанне, стужкі навін, інфармацыйныя парталы, мультымедыйныя міжнародныя прэс-цэнтры, вытворчасць і распаўсюджванне фотакантэнту і інфаграфікі, інфармацыйныя пляцоўкі ў сацыяльных сетках і вытворчасць кантэнту для мабільных дадаткаў. Кругласутачна агенцтва выпускае каля 5 тыс. арыгінальных інфармацыйных матэрыялаў у фарматах стужкі навін, радыёперадач, артыкулаў на інфармацыйных рэсурсах.
Асноўны напрамак дзейнасці МІА "Расія сёння" - асвятленне за мяжой расійскай дзяржаўнай палітыкі і грамадскага жыцця ў Расіі, аператыўнае асвятленне падзей у свеце.