Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Врс 2024

Лукашэнка: будучыя прэзідэнцкія выбары павінны завяршыць фарміраванне абноўленай палітычнай сістэмы краіны

Лукашэнка: будучыя прэзідэнцкія выбары павінны завяршыць фарміраванне абноўленай палітычнай сістэмы краіны

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступныя прэзідэнцкія выбары павінны завяршыць фарміраванне абноўленай палітычнай сістэмы краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 верасня на нарадзе аб актуальных унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных кампаній, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі палат парламента, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, дзяржсакратар Савета бяспекі, старшыні ЦВК і КДБ.

"Гэтыя выбары (маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) павінны завяршыць фарміраванне абноўленай палітычнай сістэмы нашай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. У гэтым плане, паводле слоў Прэзідэнта, шмат ужо зроблена. Напрыклад, у палітычнай сістэме краіны ў новым канстытуцыйным статусе пачаў працаваць Усебеларускі народны сход, вызначаны асноўныя падыходы да яго дзейнасці. "Але нямала трэба будзе зрабіць да прэзідэнцкіх выбараў і ў прэзідэнцкія выбары", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Самае галоўнае, на чым зрабіў акцэнт Прэзідэнт, - гэта падрыхтоўка да будучай новай пяцігодкі: "Выбары выбарамі, мы іх праводзілі не раз. І гэтыя правядзём. Але трэба рыхтавацца па-сапраўднаму да наступнай пяцігодкі. З 2026 года пачынаецца новая пяцігодка. Таму мы павінны (я так мяркую) у пачатку наступнага года правесці чарговы Усебеларускі народны сход. Мы павінны прадставіць людзям стратэгію на пяцігодку і вызначыць асноўныя напрамкі нашага развіцця".

Прэзідэнт адзначыў, што цяперашняя нарада - першая ў шэрагу мерапрыемстваў, звязаных з маючай адбыцца электаральнай кампаніяй, і на ёй плануецца абмеркаваць асноўныя контуры будучай работы. "Менавіта работы. Не правядзення самога мерапрыемства, прэзідэнцкіх выбараў, а работы. Магчыма, нейкі план. Таму што большага рашэння ў такім складзе мы прыняць не можам. Якія рашэнні мы можам прыняць канкрэтныя? Сёння няма губернатараў, памочнікаў па абласцях, прадстаўнікоў урада, якія, зразумела, будуць задзейнічаны ў прэзідэнцкіх выбарах. Таму размова поўная не атрымаецца", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

"Хацеў бы гэтыя пытанні з вамі абмеркаваць і намеціць ужо канкрэтныя крокі па падрыхтоўцы і правядзенні асноўных мерапрыемстваў - УНС і прэзідэнцкіх выбараў. У агульных рысах, агульныя контуры", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі