6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Для многіх беларусаў 7 лістапада - дарагое сэрцу свята, сімвал працоўнага гераізму першых пяцігодак, воінскага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яркіх дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця грамадства пасляваенных гадоў, адзначаецца ў віншаванні. "Звяртаючыся да мінулага, мы атрымліваем з яго бясцэнныя ўрокі. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі нашым папярэднікам пераадольваць любыя цяжкасці і перамагаць у самых складаных абставінах, не страчваюць сваёй актуальнасці і сёння, - выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы. - Паколькі перад нашай краінай стаяць маштабныя задачы: значна павысіць якасць жыцця, стварыць эканоміку ведаў і новых тэхналогій, забяспечыць канкурэнтаздольнасць Беларусі ў свеце".
"Мы будуем сацыяльна арыентаваную дзяржаву, у аснове якой - павага да людзей працы, ідэалы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да ўзаемаразумення і яднання ў імя дабрабыту нашай Радзімы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суграмадзянам здароўя, шчасця і поспеху ва ўсіх добрых пачынаннях.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Для многіх з нас 7 лістапада - дарагое сэрцу свята, сімвал працоўнага гераізму першых пяцігодак, воінскага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яркіх дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця грамадства пасляваенных гадоў.
Звяртаючыся да мінулага, мы атрымліваем з яго бясцэнныя ўрокі. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі нашым папярэднікам пераадольваць любыя цяжкасці і перамагаць у самых складаных абставінах, не страчваюць сваёй актуальнасці і сёння. Паколькі перад нашай краінай стаяць маштабныя задачы: значна павысіць якасць жыцця, стварыць эканоміку ведаў і новых тэхналогій, забяспечыць канкурэнтаздольнасць Беларусі ў свеце.
Мы будуем сацыяльна арыентаваную дзяржаву, у аснове якой - павага да людзей працы, ідэалы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да ўзаемаразумення і яднання ў імя дабрабыту нашай Радзімы.
Шчыра жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, шчасця і поспеху ва ўсіх добрых пачынаннях.
Аляксандр Лукашэнка.