3 сакавіка, Масква /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і
Расія разам пераадолеюць любыя цяжкасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Па-рознаму ставяцца да нашых адносін. Гэта невялікая частка грамадства і ў нас, і ў Расіі. Але тыя, хто думаюць, што мы маем неадольныя праблемы, няхай супакояцца, мы іх расчаруем. Мы ў гэтай складанай сітуацыі ведаем, што рабіць, і мы дамовіліся, што з яе будзем выходзіць разам, як і належыць брацкім народам", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Ведаю, што вам, ураду не проста ў гэтыя часы. Але мы адчуваем вашу падтрымку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён падкрэсліў, што размова ідзе не проста пра падтрымку, а пра сумесную рэалізацыю маштабных праектаў у перадавых галінах эканомікі, такіх як атамная энергетыка, касмічная сфера.
"Упэўнены: мы разам пераадолеем любыя цяжкасці. Нічога экстраардынарнага не адбылося. Мы проста працуем у новых умовах. Да іх трэба спакойна адаптавацца і далей дзейнічаць, што мы сёння і прадэманстравалі. Вы можаце быць упэўнены, што беларусы дастойна пройдуць сваю частку шляху", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.