2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята сімвалізуе непарушнае братэрства і моцную дружбу двух народаў. "З'яўляючыся суверэннымі дзяржавамі, развіваючыся як незалежныя нацыі, мы звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй. Гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што свабодалюбства беларусаў і расіян, іх стойкасць і імкненне да стварэння робяць Саюзную дзяржаву прыкладам для іншых народаў, якія стаміліся ад заакіянскай экспансіі з яе беспрынцыпнымі метадамі падпарадкавання ўсіх жыхароў планеты інтарэсам адной звышдзяржавы.
"Каб быць мацнейшымі за санкцыі і дыктат, мы пашыраем і паглыбляем інтэграцыю паміж Беларуссю і Расіяй. Зроблены вялікі крок наперад - прыняты маштабны пакет саюзных праграм, забяспечаны практычна роўныя ўмовы гаспадарання і гандлю, як і павінна быць паміж брацкімі народамі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ствараючы эканамічна магутную і эфектыўную Саюзную дзяржаву, павышаючы дабрабыт яе грамадзян, мы выкарыстоўваем свой гістарычны шанц на фарміраванне справядлівай супольнасці свабодных нацый у імя будучыні наступных пакаленняў беларусаў, расіян і іншых культурна і духоўна блізкіх нам народаў".
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі - святам, якое сімвалізуе наша непарушнае братэрства і моцную дружбу.
З'яўляючыся суверэннымі дзяржавамі, развіваючыся як незалежныя нацыі, мы звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй. Гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі.
Свабодалюбства беларусаў і расіян, іх стойкасць і імкненне да стварэння робяць Саюзную дзяржаву прыкладам для іншых народаў, якія стаміліся ад заакіянскай экспансіі з яе беспрынцыпнымі метадамі падпарадкавання ўсіх жыхароў планеты інтарэсам адной звышдзяржавы.
Каб быць мацнейшымі за санкцыі і дыктат, мы пашыраем і паглыбляем інтэграцыю паміж Беларуссю і Расіяй.
Зроблены вялікі крок наперад - прыняты маштабны пакет саюзных праграм, забяспечаны практычна роўныя ўмовы гаспадарання і гандлю, як і павінна быць паміж брацкімі народамі.
Ствараючы эканамічна магутную і эфектыўную Саюзную дзяржаву, павышаючы дабрабыт яе грамадзян, мы выкарыстоўваем свой гістарычны шанц на фарміраванне справядлівай супольнасці свабодных нацый у імя будучыні наступных пакаленняў беларусаў, расіян і іншых культурна і духоўна блізкіх нам народаў.
Ад усёй душы жадаю ўсім вам, вашым сем'ям, родным і блізкім добрага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета
Саюзнай дзяржавы,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка