22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія не ізаляваны ад сусветных крызісаў і вымушаны сумесна аператыўна рэагаваць на іх. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Крамлі на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што цяпер даволі бурны час, калі то з аднаго, то з другога боку навальваюцца розныя крызісы. "Мы не ізаляваны ад гэтага. Ёсць аператыўныя пытанні, якія мы павінны хутка вырашаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што разам з Уладзімірам Пуціным, як гэта бывала і раней, яны прымуць правільныя рашэнні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў Уладзіміру Пуціну за ідэю разам павіншаваць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з юбілеем, што лідары дзвюх краін і зрабілі перад пачаткам перагавораў. "Гэта добры штрых да адносін двух прэзідэнтаў, двух блізкіх, родных народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.