2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў віншаванне суайчыннікам з нагоды Дня Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Наша больш як 1000-гадовая гісторыя - пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасці і самавызначэнне. І нават пасля з'яўлення на карце свету суверэннай Рэспублікі Беларусь нам пастаянна даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што галоўнае свята краіны - яшчэ і дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Вялікая Перамога выратавала нас ад знішчэння. Мы свята шануем подзвіг пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і паднялі краіну з руін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Сёння Рэспубліка Беларусь - незалежная дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці.
Мы і ў далейшым будзем умацоўваць наш суверэнітэт і ствараць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і клопату аб людзях", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама пажадаў суайчыннікам здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Наша больш як 1000-гадовая гісторыя - пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасці і самавызначэнне. І нават пасля з'яўлення на карце свету суверэннай Рэспублікі Беларусь нам пастаянна даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця.
Сімвалічна, што галоўнае свята краіны - яшчэ і дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Перамога выратавала нас ад знішчэння. Мы свята шануем подзвіг пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і паднялі краіну з руін.
Сёння Рэспубліка Беларусь - незалежная дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці.
Мы і ў далейшым будзем умацоўваць наш суверэнітэт і ствараць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і клопату аб людзях.
Жадаю вам, паважаныя сябры, здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Са святам!
З Днём Рэспублікі!
Аляксандр Лукашэнка