20 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Банкаўская сістэма - адзін з ключавых элементаў эканамічнай бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка ў рамках прыняцця кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Банкаўская сістэма - адзін з ключавых элементаў нашай эканамічнай бяспекі, і гэта асабліва адчуваецца ў перыяд бягучага сусветнага крызісу. Прытым не толькі эканамічнага, я сказаў бы, комплекснага, усебаковага крызісу", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што за гады незалежнасці ў краіне створана банкаўская сістэма, якая нядрэнна функцыянуе. У Беларусі 25 банкаў, у чыіх статутных фондах не толькі беларускі, але і расійскі, казахскі, аўстрыйскі і швейцарскі капіталы. "Гэта сведчыць аб адкрытасці беларускай эканомікі і ўпэўненасці міжнародных партнёраў у яе будучым. У адваротным выпадку капітал не размяшчалі б у нашых банках", - заўважыў Прэзідэнт.