11 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць усе перадумовы для павелічэння беларуска-пакістанскага тавараабароту да
$1 млрд. Аб гэтым ён заявіў сёння, адкрываючы Беларуска-пакістанскі бізнес-форум у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што мэта дасягнуць тавараабароту
ў памеры $1 млрд была пастаўлена ў час яго нядаўняга візіту ў Пакістан. "Для гэтага ёсць усе перадумовы, ёсць тыя тавары, у якіх маем патрэбу мы і ў якіх мае патрэбу Пакістан, - сказаў Прэзідэнт. - Нам трэба паставіць перад сабой мэту, калі гаварыць аб колькасных параметрах, - павелічэнне тавараабароту да мільярда долараў".Беларускі лідар дадаў, што ёсць усе ўмовы для нарошчвання тавараабароту: "Да гэтага часу ён быў зусім невялікі -
$50-65 млн у год. Цяпер намецілася пазітыўная дынаміка росту. Я абсалютна ўпэўнены, што гэты форум будзе садзейнічаць не толькі значнаму нарошчванню нашага тавараабароту ў гэтым годзе, але і павелічэнню яго на працягу бліжэйшых гадоў".У эканамічных адносінах Беларусі і Пакістана намецілася тэндэнцыя да паступовага пераходу ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі, у чым зацікаўлены абодва бакі. Беларусь вітае падпісанне ў маі бягучага года ў Ісламабадзе двух пагадненняў, якія прадугледжваюць стварэнне ўмоў для паўнацэннага развіцця двухбаковых адносін у галіне прамысловай кааперацыі і сельскай гаспадаркі, сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Нашы краіны могуць узмацніць узаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, лагістыцы, сувязі, біятэхналогіях. Беларускі бок зацікаўлены таксама ў развіцці сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.