1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў віншаванне з Днём ведаў навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам і навукова-педагагічным работнікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, перадачу мудрасці і вопыту ад бацькоў дзецям, ад настаўнікаў - вучням. Ва ўсе часы беларусы цанілі адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм, а сёння менавіта гэтыя якасці з'яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны", - падкрэсліваецца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўдзяляюць вялікую ўвагу захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання і выхавання падрастаючага пакалення.
Навучэнцам і студэнтам Прэзідэнт пажадаў, каб час вучобы стаў для іх светлым і цікавым, дапамог рэалізаваць свае здольнасці і набыць месца ў жыцці.
Асаблівая ўвага ў віншаванні ўдзелена і педагогам. "Быць настаўнікам - гэта прызванне і лёс. Ад вашых прафесійных навыкаў і ўзроўню падрыхтоўкі залежаць дасягненні вучняў, а актыўная грамадзянская пазіцыя падкрэслівае ролю настаўніка ў грамадстве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Гэта свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, перадачу мудрасці і вопыту ад бацькоў дзецям, ад настаўнікаў - вучням. Ва ўсе часы беларусы цанілі адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм, а сёння менавіта гэтыя якасці з'яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны. Таму мы ўдзяляем вялікую ўвагу захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання і выхавання падрастаючага пакалення.
У гэтым годзе школьны парог упершыню пераступяць больш за сто тысяч першакласнікаў, новы этап у спасціжэнні навук пачнецца для навучэнцаў і студэнтаў. Няхай час вучобы стане для вас светлым і цікавым, дапаможа рэалізаваць свае здольнасці і набыць месца ў жыцці.
1 верасня - асаблівы дзень для нашых педагогаў. Быць настаўнікам - гэта прызванне і лёс. Ад вашых прафесійных навыкаў і ўзроўню падрыхтоўкі залежаць дасягненні вучняў, а актыўная грамадзянская пазіцыя падкрэслівае ролю настаўніка ў грамадстве.
Жадаю, каб новы навучальны год прынёс усім вам поспехі ў працы і шчыры энтузіязм у асваенні новых ведаў, радасць творчага пошуку, шчасце і дабрабыт.
Са святам!
Аляксандр Лукашэнка.
1 верасня 2016 года.