14 красавіка, Стамбул /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Эмірам Дзяржавы Катар шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. Сустрэча адбылася на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, што праходзіць у Стамбуле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лідары дзвюх краін абмеркавалі розныя аспекты беларуска-катарскага супрацоўніцтва, у тым ліку перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння ў сферы эканомікі. У цэнтры ўвагі таксама былі праблемныя пытанні ў сусветнай эканоміцы ў цэлым.
Аляксандр Лукашэнка і Тамім бен Хамад аль-Тані пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым развіваць адносіны паміж дзвюма краінамі. "Спадзяёмся, што адносіны паміж Беларуссю і Катарам будуць развівацца, і Катар зможа разглядаць Беларусь у якасці доўгатэрміновага партнёра", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
У сваю чаргу Тамім бен Хамад аль-Тані адзначыў, што для Катара адносіны з Беларуссю вельмі важныя і маюць стратэгічны характар. Ён заявіў аб гатоўнасці катарскага боку выбудоўваць узаемадзеянне з Беларуссю па ўсіх напрамках.