10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае актывізацыю ходу ўборачнай кампаніі, але патрабуе паскорыць тэмпы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адчуваю, што ва ўборку салідна ўсе ўцягнуліся, нікога папракаць не трэба, але 10-15 працэнтаў скорасці трэба дабавіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц звярнуў увагу на перабоі з адгрузкай у гаспадарках грануляваных угнаенняў. "Ва ўрадзе няхай неадкладна прымуць рашэнне. Просьбу па ўгнаеннях трэба задаволіць", - даручыў Прэзідэнт.
Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на забеспячэнні гаспадарак палівам. Аляксандр Лукашэнка даручыў кантраляваць яго эфектыўнае выкарыстанне.
Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі ўборкі збожжавых і саломы.
На сённяшні дзень у Брэсцкай вобласці ўбрана амаль 80 працэнтаў плошчаў. У цэлым плануецца сабраць 1,2 млн т збожжавых і 200 тыс. т кукурузы.
Беларусь разлічвае сабраць амаль 10 млн т збожжавых
Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм за 2017-2018 гады
Лукашэнка незапланавана наведаў праблемнае ААТ "Косава"
Лукашэнка ацаніў якасць айчыннага касцюма Русага: "Думаў, у Італіі шылі"