30 снежня, Стаўбцоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць галоўнай падзеяй адыходзячага 2016 года той факт, што розныя ўзрушэнні і няшчасці мінулі Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У кіраўніка дзяржавы, у прыватнасці, пацікавіліся, якая падзея ў насычаным 2016 годзе аказала або акажа на краіну найбольшы ўплыў. "Самай галоўнай падзеяй стала тое, што ліхалецці і няшчасці мінулі нашу краіну", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў у якасці важнай падзеі той факт, што ў Беларусі ў 2016 годзе нарадзілася больш дзяцей, чым у папярэднія гады суверэннай гісторыі краіны. "І мы перавысілі ўжо смяротнасць. Значыць, мы прыбаўляем", - адзначыў Прэзідэнт.