16 красавіка, Аршанскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня запаліў свечку ў храме Праабражэння Гасподняга ў горадзе Барань Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ля ўвахода ў храм Прэзідэнта сустрэлі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і настаяцель храма іерэй Вадзім Котаў.
Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар храму абраз "Ісус Хрыстос Уседзяржыцель". Абраз напісаны ў стылістыцы Веткаўскай школы іканапісу і выкананы ў тэхніцы васковай тэмперы.
Кіраўніку дзяржавы падарылі абраз Аляксандра Неўскага.