2 лютага, Абу-Дабі /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з Прэзідэнтам ААЭ шэйхам Мухамедам Бен Заідам аль-Нахаянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча лідараў Беларусі і ААЭ праходзіць у гэтыя мінуты ў Палацы Аль-Шаці - рэзідэнцыі кіраўніка Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Мухамед Бен Заід аль-Нахаян сустрэў Аляксандра Лукашэнку каля аўтамабіля і пасля кароткага прывітання кіраўнікі дзяржаў адправіліся на перагаворы.
"Спадар Прэзідэнт, я вельмі адкрыты чалавек, таму вы ведаеце, што я пра вас думаю. Я заўсёды быў самага высокага меркавання пра вас і пра вашых сяброў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы.
"Эміраты не мяняюцца", - адказаў Прэзідэнт ААЭ.
"Мяняюцца да лепшага", - парыраваў беларускі лідар.