Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Кст 2024

Як дэградуе глабальная бяспека? Лукашэнка назваў чатыры сферы, якія аказаліся пад ударам

Як дэградуе глабальная бяспека? Лукашэнка назваў чатыры сферы, якія аказаліся пад ударам

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усёабдымная бяспека па азначэнні павінна даваць гарантыі дзяржавам не толькі ў ваеннай, але і ў палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай і іншых сферах. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка тэзісна выклаў сваё бачанне існуючых праблем і шляхоў іх вырашэння. Паводле яго слоў, перш чым разважаць аб глабальнай бяспецы, неабходна пачаць з азначэння самога паняцця.

"Як правіла, гаворачы пра бяспеку, маюць на ўвазе гарантыі абароны ад замахаў на сваю тэрыторыю. Аднак усёабдымная бяспека па азначэнні павінна даваць гарантыі дзяржавам не толькі ў ваеннай сферы, але і ў палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай і іншых. Калі глядзець пад такім вуглом, становіцца відавочным маштаб крызісу, які ахапіў планету", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, прысвоіўшы самім сабе пасля развалу ўсяго сацыялістычнага лагера званне "лідара свабоднага свету", ЗША, нягледзячы на ўвесь свой патэнцыял, аказаліся няздольнымі быць адной глабальнай апорай і гарантам бяспекі ў самым шырокім сэнсе гэтага паняцця. А міжнародныя інстытуты, прызначаныя быць універсальным мадэратарам або арбітрам, сёння часам дэманструюць поўны параліч.

"Адсутнасць сістэмы стрымліванняў і проціваг прывяла да дэградацыі бяспекі ва ўсіх сферах", - заявіў беларускі лідар.

Першае. Палітыка

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў свеце ў наяўнасці крах усіх пастулатаў дэмакратыі.

"Мы бачым: ёсць дэмакратыя для сябе, а ёсць дэмакратыі на экспарт. Якімі дэмакратычнымі каштоўнасцямі можна растлумачыць тое, што адбываецца на Блізкім Усходзе, і тое, што адбылося ва Украіне? Няўжо верхам дэмакратыі з'яўляецца магчымасць фізічнага ўстаранення чалавека, якога, напрыклад, ЗША і іх сатэліты палічаць пагрозай для нацыянальнай бяспекі? Любога - ад палітычнага і грамадскага дзеяча да бізнесмена, вучонага або журналіста, - адзначыў Прэзідэнт. - Або новы "дэмакратычны" трэнд - палохаць Міжнародным крымінальным судом кіраўнікоў суверэнных дзяржаў".

"А што агульнага з дэмакратыяй мае аб'яўленне персонай нон грата Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый за яго прынцыповую пазіцыю, якую ён нарэшце адкрыта выказаў? Або як расцаніць несціхаючыя нападкі на таго ж Антоніа Гутэрыша за тое, што ён наведаў саміт БРІКС - аб'яднанне краін, якія даюць амаль 40 працэнтаў сусветнага ВУП?" - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ён канстатаваў, што нападкі зведваюць не толькі асобныя лідары, але і цэлыя народы. Так, у дзяржавах, якія асмеліліся ісці сваім шляхам, інспіруюцца каляровыя рэвалюцыі, прыводзяцца да ўлады лаяльныя лідары і сапраўдныя марыянеткі за грошы заходняй "мяккай сілы" - так званых няўрадавых або некамерцыйных арганізацый.

"Разгул "дэмакратыі" прывёў да расколу грамадзянскай супольнасці ў страшна вялікіх памерах. Мы назіраем пажаранебяспечную сітуацыю ў Германіі, Францыі, Польшчы, Малдове, Грузіі і іншых. Ды і саму Амерыку ліхаманіць апошняе дзесяцігоддзе", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Адной з прычын сённяшніх падзей у свеце стаў міграцыйны крызіс, заявіў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу на тое, што гібель і збіванні бежанцаў і мігрантаў на тэрыторыі краін калектыўнага Захаду сталі страшнай штодзённай рэальнасцю. Але аб гэтым сусветныя СМІ маўчаць, затое абвінавачанні Беларусі ў стварэнні гэтага крызісу не сыходзяць з першых палос.

"Мы "вінаваты" ў гэтым сусветным міграцыйным крызісе. Прытым што асноўны маршрут гэтых людзей не мяняецца шмат гадоў - праз Міжземнае мора, Балканскі паўвостраў штогод праходзіць да паўмільёна чалавек. Еўропа не здольна ў сябе навесці парадак, але добра ведае, як адцягнуць увагу ад унутраных праблем - назначыць знешняга ворага", - падкрэсліў беларускі лідар.

Другое. Ваенная бяспека

"Дзяржавы ўсё часцей вымушаны прымяняць ваенную сілу для абароны свайго суверэнітэту, унутранай стабільнасці або недапушчэння эскалацыі, што вельмі важна сёння. Далейшае разрастанне ўкраінскага і блізкаўсходняга канфліктаў тоіць у сабе непапраўныя наступствы глабальнага маштабу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што, засяродзіўшы ўвагу толькі на гэтых двух ачагах, свет чамусьці ігнаруе той факт, што сёння налічваецца каля 55 узброеных канфліктаў. У іх штодзённа тысячамі гінуць людзі. "Вазьміце еменскі канфлікт, які калектыўнаму Захаду засвечваць нібыта няёмка, - прывёў прыклад Прэзідэнт. - А калі ўзяць перспектыву, то Блізкі Усход і Украіна разам узятыя адпачываюць. Там, у Індыйскім акіяне і тым заліве, які хусіты сёння кантралююць, можа здарыцца такая катастрофа, што нам і не снілася".

Ён таксама нагадаў, што фактычна не засталося законных міжнародна-прававых інструментаў, якія фарміруюць гарантыі ў сферы ваеннай бяспекі. Па вялікім рахунку засталося толькі два дагаворы: аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і аб стратэгічных наступальных узбраеннях.

"Ды і тыя не працуюць: першы практычна не выконваецца, а другі маральна ўстарэў. Што асабліва паказальна, не вядзецца ніякай работы па заключэнні новых пагадненняў у гэтай сферы. Значыць, некаму яны не патрэбны. І гэта ў першую чаргу на сумленні палітыкаў, а не ваенных", - заявіў беларускі лідар.

Трэцяе. Эканоміка

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што незаконнымі санкцыямі абкладзена паўсвету, нелегітымнымі абмежаваннямі паралізаваны цэлыя галіны эканомікі, а права прыватнай уласнасці знішчана. "Арыштоўваюцца дзяржаўныя актывы і нахабна раскрадаюцца суверэнныя фінансавыя рэсурсы. Узрываюцца газаправоды, перакрываецца доступ да мора", - пералічыў толькі некаторыя пагрозы Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што набыццё тавараў заходніх брэндаў больш не з'яўляецца гарантыяй тэхналагічнай бяспекі, бо ў любы момант яны могуць адмовіць у пастаўках запасных частак або ў сэрвісным абслугоўванні.

"Падарвана сістэма міжнароднага падзелу працы, якую мы з такімі намаганнямі выбудоўвалі. А наступны крок - гэта пашырэнне пратэкцыянізму і закрытыя эканомікі? Мы што, будзем рухацца не наперад, а назад?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У век высокіх тэхналогій на парадку дня па-ранейшаму востра стаіць пытанне няхваткі прадуктаў харчавання. "Маштабы голаду на планеце ўжо набліжаюцца да лічбаў пасляваенных гадоў (галадае каля 750 мільёнаў чалавек, яшчэ амаль 3 мільярды не маюць паўнацэннага харчавання). Гэта як называць?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым краіны - экспарцёры прадуктаў харчавання, угнаенняў, сельгастэхнікі пазбаўляюцца па палітычных матывах права пастаўляць сваю прадукцыю туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу.

"Накіраваныя на разбурэнне нацыянальных эканомік, у сапраўднасці санкцыі працуюць супраць простых людзей. У такіх умовах аб якім выкананні абавязацельстваў па Мэтах устойлівага развіцця ААН можа быць размова? Цалкам відавочна, што без бандыцкіх забарон і абмежаванняў Захаду свет значна бліжэй падышоў бы да вырашэння гэтых задач", - заявіў беларускі лідар.

Чацвёртае. Інфармацыйная бяспека

"Сродкі масавай інфармацыі ператварыліся ў рэальную зброю. Постпраўда, бясконцыя фэйкі, маніпуляванне грамадскай думкай, завалодванне фінансавымі сродкамі, арганізацыя дзяржаўных пераваротаў маюць транснацыянальны характар і моц больш небяспечную за любую ваенную інтэрвенцыю. І толькі паспрабуй варухнуцца не так, як яны там спланавалі. Не з той нагі ўсталі раніцай - і пайшло", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Усё часцей для знішчэння чалавецтва спрабуюць прымяніць перадавыя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, біятэхналогій, нейрасетак, квантавай фізікі. "Грамадства яшчэ не раз зведае хваляванне, калі адкрыюцца абуральныя факты рэальнай дзейнасці амерыканскіх біялабараторый па ўсім свеце, асабліва па перыметры Беларусі і Расіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Я мог бы доўга пералічваць гэтыя "дасягненні" заходняй цывілізацыі. Ды і заходнюю цывілізацыю таксама можна ўзяць у двукоссе. У свой час Махатма Гандзі на пытанне, што ён думае пра заходнюю цывілізацыю, мудра адказаў: "Думаю, гэта была б нядрэнная ідэя", - прывёў цытату вядомага палітычнага дзеяча і філосафа Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі