6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цюмені на стадыёне "Геолаг" адбылася "Гонка чэмпіёнаў" з масавага старту, перамогу ў якой атрымала трохразовая алімпійская чэмпіёнка, уладальніца Вялікага хрустальнага глобуса сезона-2015 Дар'я Домрачава. Другое месца заваявала яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Домрачава па ходзе дыстанцыі дапусціла толькі адзін промах і фінішавала першай з рэзультатам 15 мінут 59,2 секунды. На 5,5 секунды ад пераможцы адстала Надзея Скардзіна. Замкнула тройку прызёраў у "Гонцы чэмпіёнаў" італьянская Карын Оберхофер. Галоўная саперніца Домрачавай у праведзеным Кубку свету фінка Кайса Мякярайнен стала чацвёртай.
"Мас-старт на "Гонцы чэмпіёнаў" выйграла ўпершыню. Вельмі падабаецца ў Цюмені. Работа вядучых падахвочвае, удзельнікі адчуваюць гэту падтрымку. Калі год таму "Гонка чэмпіёнаў" праводзілася ў Маскве ў закрытым памяшканні спартыўнага комплексу "Алімпійскі", то тут у Цюмені больш складана на стрэльбішчы, акрамя саперніц даводзіцца змагацца і з ветрам", - заявіла пасля цырымоніі ўзнагароджання Дар'я Домрачава.
Домрачава пасля перамогі ў мас-старце атрымала права першай выбіраць сабе партнёра на змешаную гонку.