23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава заняла першае месца ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Цюмені, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка стартавала пад 50-м нумарам, пасля асноўных сваіх канкурэнтак на перамогу. У ходзе гонкі на 7,5 км беларуска не дапусціла промахаў і паказала добры ход па дыстанцыі - 21 мін 42,8 сек (0+0). Другое месца заняла фінская біятланістка Кайса Мякярайнен - +1,2 сек (0+0). Бронзавым прызёрам стала Цірыль Экхаф з Нарвегіі - +33,3 сек (1+0).
Лідар агульнага заліку Кубка свету Настасся Кузьміна, якая прадстаўляе Славакію, няўдачна правяла стральбу і заняла толькі 12-е месца - +1 мін 05,2 сек (1+2).
Беларуска Ірына Крыўко ўступіла партнёру па камандзе Дар'і Домрачавай 1 мін 36,0 (0+0) і заняла 27-е месца. Дзінара Алімбекава размясцілася на 32-м радку пратакола - +1 мін 46,0 (0+0), Надзея Скардзіна фінішавала 47-й - 2 мін 13,7 сек (0+2), Надзея Пісарава заняла 65-е месца - +3 мін 24,0 сек (0+3).
Перыяд пасля Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане для лідара беларускай каманды Дар'і Домрачавай атрымаўся адным з самых паспяховых у сезоне. На сёмым этапе Кубка свету ў
Контыялахты ёй удалося перамагчы ў спрынце, праз тыдзень чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка заняла другое месца ў спрынце і святкавала поспех у напружанай гонцы праследавання ў нарвежскім Холменколене.У барацьбе за малы Хрустальны глобус па выніках сезона ў спрынце Дар'я Домрачава стала другой (313 ачкоў), уступіўшы толькі Настассі Кузьміной (323), якая правяла большую колькасць гонак у Кубку свету-2017/2018. Малы Хрустальны глобус у індывідуальных гонках заваявала Надзея Скардзіна (96 балаў). Дар'я Домрачава ў гэтым заліку заняла пятае месца (65 ачкоў).
Дзявяты этап Кубка свету прадоўжыцца 24 сакавіка дзвюма гонкамі праследавання. Спачатку на старт выйдуць мужчыны (15.00), а ў 17.00 - жанчыны.