Сярод распрацовак Мінадукацыі, Мінпрама, НАН Беларусі - электробус і макет аўтобуса МАЗ на газавым паліве, моцныя крыніцы сілкавання шырокага прымянення пятага тэхналагічнага ўкладу, энергаэфектыўныя матэрыялы і тэхналогіі і інш. Акрамя таго, на беларускім стэндзе адбудзецца прэзентацыя 14 інвестыцыйных праектаў, у тым ліку будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзвіне і новай этылен-прапіленавай устаноўкі ў ААТ "Нафтан". Для гасцей павільёна падрыхтаваны мультымедыйныя прэзентацыі і відэаролікі аб беларускіх праектах і распрацоўках.
Нацыянальная экспазіцыя на выстаўцы "ЭКСПА-2017" у Астане праводзіцца ў адпаведнасці з планам нацыянальных выставак Беларусі за мяжой на 2017 год. Згодна з дакументам Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях з'яўляецца арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі, а ДУ "БелІСА" - нацыянальным выставачным аператарам.