Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Снж 2024

Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін прадоўжаны да канца 2025 года

Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін прадоўжаны да канца 2025 года
Фота з архiва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін прадоўжаны да канца 2025 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"Улічваючы папулярнасць беларускага "бязвізу" сярод іншаземцаў, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў. Іншаземцы па-ранейшаму змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна", - падкрэслілі ў пагранічным ведамстве.

З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў 2022 годзе Беларусь наведалі больш за 1 млн грамадзян краін Еўропы. Найбольшай папулярнасцю бязвізавы ўезд карыстаецца ў турыстаў з сумежных краін - Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама Германіі, Эстоніі, Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі.

Падрабязная інфармацыя аб парадку бязвізавага ўезду ў Беларусь размешчана на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі