15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі ўвайшла ў дзясятку лепшых у медальным заліку першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля таго, як майстры веславання на байдарках і каноэ заваявалі дзве ўзнагароды - золата (экіпаж Аляксандр і Андрэй Багдановічы) і бронзу (экіпаж Віталь Бялько і Раман Петрушэнка), у медальнай скарбонцы беларускай каманды стала 5 узнагарод - 1 золата, 1 серабро і 3 бронзы. Гэта 9-я пазіцыя ў агульнакамандным медальным заліку бакінскіх гульняў. Лідзіруюць спартсмены Азербайджана, у якіх 13 узнагарод (6, 2, 5), на другім месцы расіяне - 9 (6, 1, 2), на трэцім радку каманда Турцыі - 12 (4, 2, 6).
Усяго сёння разыгрываецца 15 камплектаў узнагарод.