5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы стала пераможцай у групавых практыкаваннях II Гульняў краін СНД. Гэта першае золата беларускай каманды на Гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках двух спаборніцкіх дзён беларускія юніёркі набралі 69,35 бала, серабро заваявала каманда Расіі (68,45), бронза ў актыве каманды Азербайджана (65,8).
Пазней у мінскім Палацы мастацкай гімнастыкі вызначацца чэмпіёны і прызёры ў асабістым мнагабор'і, а таксама камандным турніры. Спаборніцтвы "мастачак" завершацца заўтра, усяго разыгрываецца дзевяць камплектаў узнагарод.