2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены занялі першае месца ў медальным заліку на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Алена Кручынкіна
На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падымалася біятланістка зборнай Беларусі Алена Кручынкіна, якая выйграла 1 сакавіка гонку праследавання. Таксама на рахунку яе партнёра па камандзе Сяргея Бачарнікава ўзнагароды вышэйшай пробы ў суперспрынце і пасьюце. Бронзавы медаль у скарбонку беларускай каманды прынесла Ірына Крыўко ў спрынце.
Ірына Крыўко
Другое месца ў медальным заліку заняла зборная Расіі - 4 узнагароды (2 залатыя і 2 сярэбраныя). На трэцяй пазіцыі размясціліся нарвежскія спартсмены, у якіх у актыве 6 медалёў (1 залаты, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя).
Удзел у чэмпіянаце Еўропы - 2020 па біятлоне прынялі амаль 270 спартсменаў у складзе 35 каманд.