12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская самбістка Анфіса Капаева заваявала залаты медаль ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінальнай схватцы за золата ў вагавой катэгорыі 50 кг беларуска ва ўпартай барацьбе перамагла Гулсевар Урокаву з Узбекістана.