7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прадаўжаюцца спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першымі фіналамі бегавой праграмы панядзелка сталі вырашальныя забегі на дыстанцыі 300 м з бар'ерамі ў юнакоў і дзяўчат. У жаночым фінале не было роўных беларусцы Марыі Харчанка, якая паказала час 45,31 сек. Трэці рэзультат прадэманстравала сястра Марыі - Сафія Харчанка (45,47 сек), паміж дзвюма беларускамі фінішавала Шадзіена Рахмонава з Узбекістана.
Па выніках аналагічнага віду ў хлопцаў беларусы Кірыл Яшчук і Станіслаў Сцямасаў выйгралі серабро і бронзу адпаведна. Чэмпіёнам Гульняў на дыстанцыі 300 м з бар'ерамі стаў расіянін Уладзіслаў Эпаў.