8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" завяршыліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У аўторак вырашылася інтрыга двухдзённых спаборніцтваў дзяўчат у мнагабор'і. Па выніках пяці відаў праграмы (60 м з бар'ерамі, скачкі ў вышыню, штурханне ядра, скачкі ў даўжыню, 800 м) найбольшую суму балаў - 3404 - набрала наша Лізавета Сіткевіч.
Другое месца з паказчыкам 3345 ачкоў заняла прадстаўніца Расіі Паліна Ветрава, усяго адзін бал ёй уступіла беларуска Яна Аксёнава, якая ўзяла бронзавы медаль.