13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі ўзялі трэцяе золата спаборніцтваў па жаночай барацьбе на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Услед за перамогамі Арыны Мартынавай і Алесі Гетманавай чэмпіёнскі тытул заваявала Ганна Маслакова, якая стала лепшай у вагавой катэгорыі 76 кг.
У фінале вагавой катэгорыі 59 кг беларуска Надзея Буланая ўступіла расійскай спартсменцы Настассі Сідзельнікавай.
Спаборніцтвы ў Салігорску прадаўжаюцца.