8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ІІ Гульнях краін СНД спартсмены разыгралі апошні камплект узнагарод на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Заключным відам Гульняў, якія прайшлі на базе РЦАП, стаў фінал у кіданні дыска ў дзяўчат. Два лепшыя вынікі ў гэтай дысцыпліне паказалі беларускія спартсменкі. Золата заваявала Эльміра Лаўрова, якая адправіла снарад на 41,37 м, серабро ў Паліны Корчык, якая кінула дыск на адзнаку 39,36 м. Кампанію беларускам на п'едэстале склала расіянка Мілана Нанікава (37,76 м).