2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк заваяваў залатую ўзнагароду чэмпіянату свету на велатрэку ў скрэтчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На сусветным форуме ў галандскім Апелдорне беларус упэўнена правёў усю гонку і на фінішы здолеў апярэдзіць італьянца Мікеле Скартэцыні, які стаў сярэбраным прызёрам і аўстралійца Калума Скотсана, які заваяваў бронзавую ўзнагароду.
Для беларускай каманды залатая ўзнагарода Яўгена Каралька стала першай на чэмпіянаце свету на велатрэку. Турнір у Нідэрландах прадоўжыцца да 4 сакавіка.