6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі цяжкаатлет Ягор Папоў выйграў золата ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спаборніцтвах вагавой катэгорыі 67 кг беларус значна апярэдзіў усіх канкурэнтаў, набраўшы ў суме дваябор'я 305 кг (рывок - 140 кг, штуршок - 165 кг). Сярэбраны медаль дастаўся прадстаўніку Узбекістана Дыербеку Рузметаву - 285 кг (130+155), бронзу выйграў Нурчалпон Нурланбек з Кыргызстана - 240 кг (113+127).
Таксама сёння чэмпіёнам у вагавой катэгорыі 61 кг стаў беларускі спартсмен Генадзь Лапцеў. Учора ў актыве беларускіх штангістаў было тры ўзнагароды - адно серабро і дзве бронзы.
У турніры па цяжкай атлетыцы ў гродзенскім Лядовым палацы прымаюць удзел больш за 110 спартсменаў з дзевяці дзяржаў.