8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" завяршыліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Апошні камплект лёгкаатлетычных узнагарод быў разыграны ў сектары для скачкоў у даўжыню, дзе спаборнічалі юнакі. Асноўная барацьба разгарнулася паміж беларусам Іванам Шыльцом і Ільёй Кузняцовым з Расіі. У выніку спартсменаў раздзялілі ўсяго 3 см: Шылец у лепшай спробе паляцеў на 6,29 м і стаў уладальнікам золата, Кузняцоў паказаў 6,26 м і здавольваўся серабром. Бронзавы медаль выйграў Андрэй Кім з Казахстана.
Такім чынам, у заключны дзень спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ІІ Гульняў краін СНД прадстаўнікі Беларусі заваявалі 13 узнагарод: 5 залатых, 2 сярэбраныя і 6 бронзавых.