4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стане арганізатарам Сусветнай шахматнай Алімпіяды ў 2022 годзе. Такое рашэнне прынята на Генеральнай асамблеі Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) у Батумі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Заяўка беларускай дэлегацыі знайшла падтрымку ў большасці ўдзельнікаў асамблеі. У барацьбе за права правядзення буйной міжнароднай спартыўнай падзеі Беларусь апярэдзіла Рэспубліку Карэя і Туніс.
Прэзентацыю краіны падтрымаў таксама міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, які прыбыў напярэдадні ў Батумі. Ён гарантаваў Міжнароднай федэрацыі правядзенне алімпіяды згодна з усімі патрабаваннямі.
Наступная Сусветная шахматная алімпіяда 2020 года адбудзецца ў Ханты-Мансійску.
Беларусь у бліжэйшыя гады стане цэнтрам некалькі буйных сусветных спартыўных падзей. У 2019-м краіна прыме II Еўрапейскія гульні, у 2021-м - чэмпіянат свету па хакеі, а ў 2022-м упершыню ў Мінску пройдзе Сусветная шахматная алімпіяда.