18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Касмічны карабель "Саюз МС-03", камандзірам якога з'яўляецца беларус Алег Навіцкі стартаваў з касмадрома Байканур, паведамляе БЕЛТА.
Разам з ім у космас адправіліся астранаўты з Францыі і ЗША. Іх чакаюць больш як 50 навуковых эксперыментаў, а таксама работа з расійскім, японскім і амерыканскім касмічнымі грузавымі караблямі.
Лётчык-касманаўт Герой Расіі Алег Навіцкі на час экспедыцыі ўзяў з сабой дзяржаўны сцяг Беларусі і даставіць на Міжнародную касмічную станцыю ў знак пашаны і павагі да роднай зямлі, блізкіх людзей.
Алег Навіцкі з'яўляецца ўраджэнцам горада Чэрвень Мінскай вобласці. Старт стаў яго другім палётам у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года ў якасці камандзіра карабля "Саюз ТМА-06М".
За гады работы Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным гарадку прайшлі падрыхтоўку больш за тысячу касманаўтаў з розных краін, з іх тры беларусы: Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі.
18 лістапада, Байканур /БЕЛТА - ТАСС/. Касмічны карабель
"Саюз МС-03" з трыма членамі экіпажа, які стартаваў з касмадрома Байканур, паспяхова выйшаў на каляземную арбіту і ўзяў курс да Міжнароднай касмічнай станцыі, паведаміў ТАСС прадстаўнік дзяржкарпарацыі "Раскосмас"."Адбылося аддзяленне карабля ад трэцяй прыступкі ракеты-носьбіта "Саюз-ФГ", - сказаў субяседнік агенцтва.
На борце знаходзяцца беларус Алег Навіцкі (камандзір карабля), амерыканка Пэгі Уітсан і астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тама Песке.
Гэта экспедыцыя з'яўляецца юбілейнай - гэта ўжо 50-ы старт да МКС.