3 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся аб сумесных дзеяннях у сферы забеспячэння бяспекі. Аб гэтым 3 красавіка заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы бачыце, што адбываецца вакол. І мы хацелі б проста захаваць стабільнасць у Расіі і Беларусі. Ужо вельмі мала засталося ў гэтым свеце ціхіх, спакойных кропак. І мы дамовіліся аб сумесных дзеяннях па захаванні бяспекі ў нашых дзяржавах", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы вельмі шмат гаварылі аб бяспецы. І не толькі ў сувязі з гэтым няшчасным выпадкам (узрыў у метро Санкт-Пецярбурга. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта асноўнае было пытанне. Не нафтагазавымі пытаннямі мы пачалі абмеркаванне. Мы сапраўды асноўную ўвагу ўдзялілі даўно запланаванаму пытанню бяспекі нашых дзяржаў".